Забаўлянкі прэзентуюць у Віцебску
На працягу года студэнцкае этнаграфічнае таварыства “Поўнач” праводзіла шэраг асветніцкіх сустрэч-семінараў “Забаўлянкі для Янкі”. Праект быў створаны для бацькоў, якія жадаюць выхоўваць сваіх дзетак паводле нацыянальных традыцый.
Своеасаблівай моцнай кропкай праекта стане прэзентацыя дыска “Калыханкі для Янкі”. У ім сабраны забаўлянкі, калыханкі, казкі з розных рэгіёнаў Беларусі, якія прагавораны і запісаны ўдзельнікамі студэнцкага этнаграфічнага таварыства “Поўнач”.
Дыск “Забаўлянкі для Янкі” стане своеасаблівым дапаможнікам для бацькоў і цікавым пазнавальным матэрыялам для дзетак.
Прэзентацыя дыска “Забаўлянкі дл Янкі” адбудзецца 8 ліпеня, у 18.30, у выставачнай зале культурна-гістарычная комплекса “Залатое кола Віцебска “Двіна”.
На прэзентацыі адбудзецца кірмаш беларускіх чытанак, кніжак, магнітаў, чакаюцца сюрпрызы і падарункі. Уваход вольны.
Ганна Сярэбраннікава