Калядны сямейны фэст!
У Новым Годзе праект “Забаўлянкі для Янкі” супольна з культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" збірае старых і новых сяброў на вялікі КАЛЯДНЫ СЯМЕЙНЫ ФЭСТ!
Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!
Упершыню ў Віцебску адбудзецца вялікі сямейны фэст з насычынай праграмай дла Вас і Вашых дзетак!
Галоўны госць - УНІКАЛЬНЫ музычна- вандроўны аркестрык «V U R A J» з тэатралізаванай навагодна-каляднай праграмай (г.Мінск).
А таксама Вас чакаюць:
беларускія народныя гульні для дзетак
рамесніцкі кірмаш з падарункамі і цацкамі
майстар-клас для дзетак па вырабу падарункаў
прыгожая фотазона ад студыі дзіцячай фатаграфіі "Карамель"
салодкасьці з гарбаткай
Запрашаем дзетак прыходзіць у КАСЦЮМАХ зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі, а бацькоў у НАРОДНЫХ СТРОЯХ!
Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша- пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз – Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць - дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзведзь!)
Фэст пачнецца а 11.00 гадзіне 11 студзеня, выступ гурта а 13.00
па адрасе: вул. Чайкоўскага,3 ( выставачная заля “Задзвіння”)
УВАХОД - 20 000 ( +37533 380 81 25)
Сустрэча адбываецца ў рамках Грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма Беларусамі!"
Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!