г. Витебск, ул. Ленина, 36
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пачала работу фотадакументальная выстава “Сын зямли беларускай”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння (13 лютага 1918 г.) Пятра Міронавіча Машэрава – выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі 2-й паловы XX стагоддзя.
Жыццёвы шлях П.М. Машэрава звязаны з Віцебшчынай: нарадзіўся на Сененшчыне, вучыўся ў Віцебску, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў падпольную арганізацыю ў Расонах, кіраваў партызанскім атрадам імя Шчорса, займаў пасаду камісара партызанскай брыгады імя Ракасоўскага; у пасляваенны час у якасці кіраўніка дзяржавы неаднаразова наведваў прадпрыемствы і калгасы Віцебскай вобласці. Гэтыя асноўныя этапы яго жыцця і адлюстроўвае выстава.
Выстава імкнецца стварыць вобраз П.М. Машэрава-Чалавека: сем’яніна, студэнта, непрымірымага змагара за Радзіму, палітычнага дзеяча; паказаць асноўныя этапы жыцця і грамадска-палітычнай дзейнасці П.М. Машэрава, праз гэта адлюстраваць значэнне асобы палітычнага дзеяча на развіцце краіны. Праз біяграфію грамадскага дзеяча магчыма адлюстраваць гістарычны періяд, у які праходзіла яго станаўленне і фарміраванне як асобы, а таксама акрэсліць змены ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
Зразумела, што фатаграфіі, кнігі, асобныя дакументы, запісы не могуць поўнасцю передаць біяграфію чалавека, аднак гэта - фіксацыя важных фрагментаў для разумення асобы, для ўяўлення розных этапаў жыцця, яго поглядаў, зацікаўленнасцей, колы зносін.
Фотадакументальная выстава складаецца з 10 самастойных тэматычных блокаў - стэндаў, якія аб’яднаны адзіным мастацкім рашэннем:
1. П.М. Машэраў – грамадскі і палітычны дзеяч.
2. З глыбіні асабістай памяці.
3. Неўміручы подзвіг народа
4. У імя працавітай Радзімы
5. У імя працавітай Радзімы
6. На міжнароднай арэне
7. “З глыбокай павагай…”
8. Квітней, старажытны Віцебск
9. Непаправімая страта
10. Назаўжды ў памяці
Фотадакументальная выстава экспанавана ў холе Ратушы, што дазволіць кожнаму наведвальніку музея пазнаёміцца з асноўнымі этапамі жыцця і дзейнасці знакамітага земляка.