Праект-прысвячэнне Міхалу-Клеафасу Агінскаму «250»

Праект-прысвячэнне Міхалу-Клеафасу Агінскаму «250»
Арт-пространство
с 05.12 по 19.12.2015
Время: открытие 17.30;
1

г. Витебск, ул. Толстого, 7

+375 21 261-74-55

У рамках арт-праекта “Кінапалёт” 5 снежня ў Віцебску стартуе праект-прысвячэнне Міхалу-Клеафасу Агінскаму «250». Праект, які складаецца з фільма, музыкі, скульптуры, трох фотагісторый і спецыяльнага сайта, рэалізаваны ў год юбілею вядомага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча. Аўтары праекта пры падтрымцы фонду «Вяртанне» абядналі творчых людзей, каб паказаць сучаснае бачанне вялікага земляка і паняцця «Радзіма». 

Каментуе прадусар праекта Андрэй Ісачэнка: «Мы стварылі гэты праект, каб паказаць жывога чалавека і неадназначныя лініі яго лёсу. Агінскі марыў служыць сваёй краіне і людзям і пражыў вельмі насычанае, драйвовае жыццё. Ад бліскучага дыпламата да палітэмігранта без дакументаў. І праз 250 гадоў Агінскі адраджаецца ў беларускім праекце, поўным нечаканасцяў, як і ўсё жыццё героя».

У праекце «250» скульптар Ала Савашэвіч стварыла каменную скульптуру, ў якой паказала спалучэнне ў адным чалавеку рацыянальнага і творчага пачаткаў. Рэжысёр Максім Сіры шукае ў дакументалістыцы адказ на пытанне «Чым жа для нас сёння зяўляецца Радзіма?». Міхаіл Лешчанка сабраў серыю фотаработ з тых месцаў, якія калісьці наведваў Агінскі. Іван Бесер стварыў партрэты сучаснікаў, якія актыўна працуюць на тэрыторыях, якія Агінскі лічыў сваёй Радзімай. Андрэй Давыдчык зняў фотарэпартаж пра тое, як паланэз Агінскага гучыць у нязвыклым месцы - вакзале Дзіцячай чыгункі. Непасрэдна для праекта «250» быў створаны музычны альбом «Anima», у якім прынялі ўдзел вядомыя музыкі Беларусі (Алег Хаменка, Naka piano, ili-ili, Уладзімір Пугач, Сяргей Пукст, RockerJocker і іншыя). Кожны з музыкаў запісаў песні, абяднаныя эмоцыямі, выкліканымі у кожнага з іх словам «Радзіма».

Працоўная група праекту «250»: Андрэй Ісачэнка, Максім Сіры, Вольга Мжэльская.
Дадатковая інфармацыя: 025 9133876

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске