Віцебскі алфавіт

Віцебскі алфавіт
Арт-пространство
03.12.2015
Время: 17.00;
1

г. Витебск, ул. Толстого, 7

+375 21 261-74-55

цена: Вход свободный

Завяршылася асноўная частка праекта “Віцебскі алфавіт”. Па закліку арганізатараў увосень 2015 г. жыхары горада даслалі амаль 250 віцебскіх феноменаў у парадку па літарах беларускага алфавіта. Прапановы мелі вельмі розны характар, часам на мяжы фарса. Найбольш вартыя з іх адабрала журы:

  • Святлана Баранкоўская, мастачка, старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў;
  • Вольга Давідоўская, галоўны захавальнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея;
  • Анатоль Дулаў, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава;
  • Канстанцін Карпекін, кандыдат гістарычных навук, галоўны захавальнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці;
  • Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук, краязнаўца, настаўнік Віцебскай кадэцкай вучэльні;
  • Міхаіл Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава;
  • Дзяніс Юрчак, кандыдат гістарычных навук, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

Ацэнкі адмыслоўцаў не былі аднолькавымі, але часта супадалі з найбольш папулярнымі сярод жыхароў адметнасцямі. Гэта Альгерд, Васіль Быкаў, Віцьба, Дзвіна, Віцебскія замкі, IFMC, тэатр «Лялька», Юдэль Пэн, Ратуша, трамвай, УНОВІС, Марк Шагал і шэраг іншых.

Задачай «Віцебскага алфавіта» было вылучыць самыя моцныя віцебскія вобразы. Структура беларускай абэцэды зрабіла кожную адметнасць выразнай і заўважнай, самай-самай, хаця і ўнесла шэраг праблем.

Як арганізатары спраўляліся з літарамі Й, Ы, альбо, чаму славуты віцебскі фатограф Сігізмунд Юркоўскі апынуўся пад літарай О — чытайце ва Ўводзінах да электроннага каталога “Віцебскі алфавіт”.

Поўная pdf-версія зборніка даступна бясплатна па спасылцы: http://goo.gl/6dp1qn

Арганізатары збіралі адметнасці не “са столі”, а пачуўшы рэальныя прапановы жыхароў горада, іх ацэньвалі кампетэнтныя сябры журы. Артыкулы паводле адабраных феноменаў пісалі прафесійныя аўтары. Гэта віцебскія гісторыкі Людміла Хмяльніцкая, Максім Каралёў і Мікалай Півавар; музейныя спецыялісты Вольга Давідоўская, Настасся Трафімчык і Дзяніс Якаўлеў; краязнаўцы Віктар Барысенкаў, Станіслаў Валуй, Раман Воранаў і Уладзімір Булаўскі; мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі; архівіст Канстанцін Карпекін.

Электронны каталог звярстаны дызайнерам Ігарам Юхневічам. Фатограф Аляксандра Гарлачова-Русалоўская зрабіла фотаздымкі адмыслова для гэтага праекта. Атрымаўся па-сапраўднаму прафесійны твор, якому варта надаць увагі.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске