АБВЯШЧЭННЯ НОВАГА КАТЭДРАЛЬНАГА КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА У ВIЦЕБСКУ

Урачыстасць абвяшчэння новага катэдральнага каталіцкага касцёла адбудзецца 18 чэрвеня 2011 года ў 12 гадзін. Нашую ўрачыстасць з’яднаем з працэсіяй Божага Цела. Распачнецца працэсія ад касцёла парафіі Святога Духа (вуліца Чкалава, 5а) у 11 гадзін. Пойдзем разам па вуліцах Віцебска ў накірунку касцёла парафіі Езуса Міласэрнага (вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28), каб сведчыць аб нашай веры і Каталіцкім Касцёле на Віцебшчыне. У пятніцу, 17 чэрвеня, пры касцёле Езуса Міласэрнага катэдральным урачыстасцям будзе папярэднічаць сімпозіум для сем’яў у 17 гадзін, а таксама моладзевы канцэрт а 20 гадзіне. Няхай супольнае перажыванне гэтых падзей прынясе ўсім радасць і духовы пажытак.

На гэтай важнай для нашай дыяцэзіі ўрачыстасці будуць таксама прысутнічаць шматлікія госці з Беларусі і з-за мяжы, каб разам з намі дзяліцца радасцю, што Касцёл Віцебскай дыяцэзіі паспяхова развіваецца на хвалу Божую. Сярод іх дэлегат з Ватыкану, епіскапы з розных краін, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі Прэзідэнта, дыпламатычнага корпуса і іншай свецкай улады нашай краіны.

Таму запрашаю кожнага з Вас, а асабліва жыхароў Віцебска, удзельнічаць у катэдральных урачыстасцях. Няхай новы катэдральны касцёл будзе Маці ўсіх касцёлаў Віцебскай дыяцэзіі, а для Віцебска — прыгожай святыняй і аздобай горада.

Усіх сардэчна запрашаю і благаслаўляю!

Уладзіслаў Блін, епіскап Віцебскі
"Витьбичи"

 

 

читать все новости Витебска >>>