"НЯВІННЫХ ВАЧЭЙ НЯМА"

З 9 лютага па 4 сакавіка 2012 года
ў Арт-цэнтры Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)
праходзіць выстава Войцеха Вільчыка (Польшча)
"Нявінных вачэй няма"

Праект Войцеха Вільчыка пад назвай “Нявінных вачэй няма” быў паказаны ў галерэі “Атлас Мастацтва” 16 студзеня 2009 года. Сам праект – гэта вельмі простая задума: сфатаграфаваць будынкі сінагог і малельных дамоў, ці, у многіх выпадках, таго, што ад іх засталося. Не зважаючы на разуменне таго, што шмат будынкаў рэлігійнага культу габрэяў на працягу многіх гадоў прыйшло ў заняпад, многія з іх былі прыстасаваны для іншых мэтаў (бібліятэкі, дамы культуры, кіно, майстэрні – гэта найменш дзіўныя). “Інвентарызацыя”, якую зрабіў Вільчык, робіць ашаламляльнае ўражанне. Наша “вынаходлівасць” не мае межаў. Аднак праект Вільчыка складаецца не толькі з соцень фатаграфій, якія адлюстроўваюць актуальны стан былых сінагог і дамоў малітвы. Яго часткай з’яўляюцца таксама апісанні месцаў, дзе злакалізаваны аб’екты габрэйскага рэлігійнага культу і запісы размоў, зробленыя мастаком у час стварэння фотаздымкаў. У нашым грамадстве амаль кожны ведае пра медыцыну, будаўніцтва ці палітыку, і ёсць таксама шмат экспертаў у галіне габрэйскай тэматыкі, таму размовы шматгранныя, дзіўныя. У выставачнай прасторы “Атласа Мастацтва” ў адной з залаў былі паказаны 18 вялікафарматных фатаграфій, а ў другой – слайд-шоў з прэзентацыяй усіх астатніх фатаграфій праекта. Шматграннасць і значнасць праекта Вільчыка, а таксама жаданне выканаць “абавязак памятаць” схілілі “Атлас Мастацтва” выдаць альбом усяго праекта. Праект “Нявінных вачэй няма” Войцеха Вільчыка выклікаў велізарную зацікаўленасць з першага дня прэзентацыі ў галерэі “Атлас Мастацтва”. Пасля закрыцця выставы ў “Атласе Мастацтва” 1 сакавіка 2009 года, яна была паказана ў наступных месцах у Польшчы і за яе межамі:
• Галерэя Фатаграфіі “pf” Цэнтра культуры “Замак” у Познані (06.03.2009-31.03.2009),
• У рамках 19 Міжнароднага фестывалю габрэйскай культуры ў Кракаве, прэзентацыя ў Этнаграфічным музеі (27.06.2009-05.07.2009),
• Праект “Пустая вуліца” ў Варшаве (30.08.2009-06.09.2009),
• Kunstsammlungen Chemnitz (13.02.2010-11.04.2010),
• Muzeul Taranului Roman у Бухарэсце (24.04.2010-08.05.2010),
• Centrul Expozitional Constantin Brancusi ў Кішынёве (13.05.2010-31.05.2010),
• Esapce Pierre Premier (02.02.2011-06.02.2011),
• Аддзел Музея сучаснага мастацтва ім. Яцэка Мальчэўскага ў Радомі (04.04.2011-08.05.2011),
• Цэнтр фатаграфіі “Раманскі домік” у Верхняй Сілезіі ў рамках XIII Фестывалю габрэйскай культуры SIMCHA ва Ўроцлаве (30.05.2011-04.06.2011).

Пра аўтара
Войцех Вільчык нарадзіўся ў 1961 годзе, выпускнік польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта. Працуе і жыве ў Кракаве. Фатограф, куратар, аўтар крытычных артыкулаў і эсэ, выкладчык фоташкол. Сузаснавальнік і адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў кірунку “новай дакументалістыкі” ў польскай фатаграфіі. У апошнія гады ў сферу сваіх мастацкіх пошукаў ён дадаў тэмы, звязаныя з гістарычнай памяццю. У 2006-2008 гадах зрэалізаваў праект “Нявінных вачэй няма”, які з’яўляецца фатаграфічнай інвентарызацыяй былых сінагог і іншых габрэйскіх рытуальных аб’ектаў, якія знаходзяцца ў межах сучаснай Польшчы і зараз не выконваюць культавую функцыю. Зараз працуе над двума фатаграфічнымі цыкламі. “Star Wars in Poland”, праца над якім пачалася ў 2009 годзе, - гэта дакументацыя прысутных ва ўсіх гарадскіх пейзажах, агрэсіўных па сваім змесце графіці, створаных футбольнымі фанатамі, у якіх часта выкарыстоўваецца нацысцкая і салярная сімволіка. У сваю чаргу, для нядаўна распачатага праекта “Новы горад”, сааўтаркай якога з’яўляецца Эльжбета Яніцка, будзе сфатаграфавана тэрыторыя сучаснай Варшавы, якая ахоплівае межы “габрэйскага квартала”, што функцыянаваў тут да 1939 года, а пазней створанага нацыстамі гета.

Арганізатарам выставы з'яўляецца Польскі інстытут у Мінску.

Музей Марка Шагала

 

 

 

 

читать все новости Витебска >>>