ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА АДБУДЗЕЦЦА Ў ГАНЦАВІЧАХ

Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня, сёлета адбудзецца ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці. Традыцыйна да сталіцы свята гэтага года ў нашай краіне рухаецца экспедыцыя «Дарога да святыняў», якую асвячае Жыватворны агонь з храма Гроба Гасподня ў Іерусаліме.

4 верасня ў маштабным рэспубліканскім свяце ў Ганцавічах будзе ўдзельнічаць і дэлегацыя Віцебшчыны. Паводле папярэдніх дадзеных, важкія ўзнагароды чакаюць нашых творцаў. Але аб гэтым мы паведамім у наступным нумары. А заўтра ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства чакае насычаная праграма, дзе прадугледжаны падвядзенне вынікаў нацыянальных і рэспубліканскіх конкурсаў, правядзенне выстаў кніг беларускіх выдавецтваў і многае іншае.

На гэтым тыдні ў бібліятэках і навучальных установах вобласці праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, на якіх уладарыць Яго Вялікасць Слова.

Витьбичи

 

читать все новости Витебска >>>