Адкрыцце 97-га тэатральнага сезона НЕСЦЕРКА 12+

Адкрыцце 97-га тэатральнага сезона НЕСЦЕРКА 12+
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа
08.10.2022
Время: 18:00;
1
цена: 11р.50к. - 12р.00к.

Віталь Вольскі.

Камедыя на 3-ы дзеі. Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 18 мая 1941 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.

Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае Насту, дачку ганчара Мацея. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка.  Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю, «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.

У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.

Пастаноўка Навума ЛОЙТАРА.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА.

Рэжысёр аднаўлення - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь БАРКОЎСКІ.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах - Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.

У масавых сцэнах занятыя артысты тэатра.

Працягласць спектакля - 3 гадзіны з двума антрактамі.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске