Спектакль “АЛАДЗІН” 6+

Спектакль “АЛАДЗІН” 6+
Белорусский театр Лялька
14.07.2022
Время: 13:00;
1
цена: 12 р.

Рэжысёр – Віктар КЛІМЧУК

Сцэнаграфія – Аляксандр СІДАРАЎ

Лялькі і касцюмы – Ганна СІДАРАВА

Пераклад – Пятро ЛАМАН

Музыка – Алег ЗАЛЁТНЕЎ

Артысты: Алег РЫХТЭР, Юрась ФРАНКОЎ, Вольга ЛАЗЕБНАЯ, Вольга МАХАНЬКОВА, Ганна СЦЕПАНЕЦ, Валерый ЗІМНІЦКІ, Яўген ГУСЕЎ, Даніла КАТОВІЧ, Дзяніс КАЛЬЯНАЎ.

Старонкі чароўнай казкі адкрывае загадкавы Ўсход. Шумны базар пад пякучым паўдзённым сонцам змяняецца ціхім ценем султанскага саду. Падземная турма з тоўстымі рашоткаміасляпляльным бляскам каштоўнасцяў. Злыя героі жорсткія, хітрыя і знаходлівыя. Добрыяпрыгожыя, вясёлыя і яшчэ больш знаходлівыя. Аддайцеся зачараванню ўсходняй казкі, і яна прымусіць вас паверыць у сілу маленькага чалавечка, які кіруе велізарным джынам, не дастаючы таму нават да каленяў.

Ад гарадскіх сцен вее водарам прысмакаў. Кожная лялька мае свой непаўторны характар, нават вослік з рыбкай. Над казачным Халіданам, нібы зоркі за празрыстымі аблокамі, ўспыхваюць і мігочуць маленькія зеленаватыя агеньчыкі, адлюстроўваючыся ў вачах захопленых гледачоў.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске