Выставачны праект «Руплівец беларускай даўніны»

Выставачны праект «Руплівец беларускай даўніны»
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
с 15.03 по 31.05.2022
цена: 2-4 р.

15 сакавіка а 17-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Руплівец беларускай даўніны», прысвечанага 170-годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова.

У сакавіку 2022 года спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1852–1924) – краязнаўцы, археографа, выкладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго з выдатных беларускіх гісторыкаў канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Аляксей Сапуноў – ураджэнец Віцебшчыны, адзін з самых захопленых і крапатлівых даследчыкаў роднага краю. Ім напісана каля 50 кніг і брашур, а таксама дзясяткі навуковых артыкулаў і нарысаў па гісторыі, этнаграфіі, археаграфіі Віцебскага Падзвіння. Навуковец упершыню выявіў, сабраў, пераклаў і выдаў вялікі пласт першакрыніц па гісторыі краю. Найбольш вядомымі выданнямі з'яўляюцца кнігі «Витебская старина» і «Река Западная Двина»

Выставачны праект, прысвечаны кніжнай спадчыне А.П. Сапунова, ажыццявілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У праекце аб'яднаны часткі дзвюх калекцый: матэрыялы з асабістага архіва А.П. Сапунова з фондаў музея і кніжнага збору А.П. Сапунова з фондаў бібліятэкі.

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прадастаўлена 47 экзэмпляраў з кніжнай калекцыі А.П. Сапунова, сярод якіх друкаваныя выданні гісторыка і выданні з уладальніцкім надпісам, дароўнымі надпісамі А.П. Сапунова ці да яго. Выданні адзначаны характэрным подпісам уладальніка або спецыяльнай рэльефнай пячаткай.

У рамках выставы жыхары і госці Віцебска змогуць не толькі пазнаёміцца з кніжнай спадчынай А.П. Сапунова, але і ўпершыню ўбачыць кнігі з яго асабістай бібліятэкі, якія былі набыты Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкай (сучасная Нацыянальная бібліятэка Беларусі) у 1923 годзе.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей прэзентуе больш за 200 унікальных дакументаў з асабістага архіва А.П. Сапунова, звязаных з выдавецкай, выкладчыцкай, навуковай і грамадскай дзейнасцю вучонага. Увазе наведвальніка прадстаўлены дакументы і рукапісы па гісторыі Віцебска, Полацка, іншых гарадоў Віцебскай губерні, матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы, па гісторыі Прыбалтыкі, курсы лекцый для навучальных устаноў, літаграфіі да розных выданняў А.П. Сапунова.

Сапраўднымі рарытэтамі на выставе з'яўляюцца «Кніга прывілеяў Віцебска», рукапіс «Гісторыя Віцебска», а таксама асабісты альбом А.П.Сапунова.

Упершыню на выставе прадстаўлены клішэ са збору Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, якія выкарыстоўваліся ў публікацыях А.П. Сапунова.

Выстава будзе працаваць да 31 мая 2022 г.
Кошт білета: 4 руб. - для дарослых; 2 руб. – для школьнікаў і студэнтаў.

Кантакты: 66-05-87, 8 (029) 210 22 61

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске