Цяжка жылося Янку пад уладай Змея. І падараваў яму Ох чароўную табакерку, што выконвае любое жаданне. Пайшоў Янка разам з Коткай і Мышшу ад родных мясцін: людзей паглядзець, сябе паказаць…
Музыкі-Апавядальнікі, гуляючы ды жартуючы, спрабуюць высветліць, ці бывае на свеце лёгкае шчасце. А герой праз шматлікія выпрабаванні вучыцца шукаць сапраўдную сілу ва ўласным сэрцы ды ў сэрцах верных сяброў.