Ужо ў гэтую сераду ладзім для вас першы ў сезоне кінапрагляд! Прапануем разам паглядзець файнае кіно па-беларуску ў добрай кампаніі. З нас: кіно, гарбата і пледы. Уваход традыцыйна вольны! Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!
Таксама пагутарым пра нашыя курсы і шляхі развіцця. Чакаем вашыя прапановы для больш плённай працы. Да сустрэчы ў сераду!