16-е трыенале медальернага мастацтва Латвіі

16-е трыенале медальернага мастацтва Латвіі
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
с 05.04 по 30.04.2019
Время: 10.00 - 18.00; кроме понедельника;
1

Віцебскі абласны краязнаўчы музей 5 красавіка прэзентуе спецыяльную выставу медаля, дзе можна адначасова бачыць творы больш двух дзесяткаў замежных аўтараў, якія звяртаюцца да асаблівага віда скульптуры малых формаў – медальернага мастацтва. Палова ўдзельнікаў дадзенай выставы –– сябры Міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва (FIDEM), якая аб'ядноўвае банкіраў, скульптараў, музейшчыкаў, мецэнатаў, прыхільнікаў медальернага мастацтва з 44 краін свету.

Праект, задуманы для Латвіі ў 1973 г., на працягу ўсяго часу яго правядзення (а гэта амаль паўстагоддзя!) ніколі не пакідаў межаў краіны. Перад віцебскім гледачом разгорнута ці не першая за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў выстава медальернага мастацтва.

Медалі з'яўляюцца своеасаблівымі мініяцюрнымі помнікамі эпохі, і цікавасць да медалёў, як да мастацкіх твораў і сімвалаў часу, была заўсёды.

Відавочна, што за апошнія некалькі дзесяцігодзяў адбыліся важныя зрухі ў развіцці медальернага мастацтва. Сучасныя медалі і блізкія да іх творы дробнай пластыкі адметныя павышанай эмацыянальнасцю і інфарматыўнасцю, узрастаннем ролі пластычных прыёмаў і спосабаў апрацоўкі паверхні, выкарыстаннем разнастайных манер і тэхнік выканання. У творах скульптараў змяніліся традыцыйныя ўяўленні пра кампазіцыю, пластыку рэльефа. У медалях, здаецца, больш няма ніякіх канонаў. Акрамя класічных, круглых, ствараюцца медалі самых разнастайных геаметрычных формаў. Часам медалі ўяўляюць сабой плакеткі –– прамавугольныя пласціны невялікіх памераў, якія выконваюцца з аднабаковым ці двухбаковым рэльефам. Нярэдкімі сталі экспрэсіўныя манеры выканання пластыкі, зварот да фактурных і жывапісных эфектаў. Вытанчанасць прапрацоўкі дэталяў таксама перастала быць неад’емнай якасцю сучаснага медаля. І, тым не менш, медаль застаецца сапраўды манументальным творам і вельмі своеасаблівай формай развіцця мастацтва скульптуры.

Усё, што адзначана вышэй, характэрна і для твораў сучасных медальераў Латвіі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі ў Віцебску,  дзе звяртае на сябе увагу ярка выяўленая аўтарская індывідуальнасць латвійскіх аўтараў і разнастайнасць творчых пошукаў і мастацкіх прыёмаў, якія яны выкарыстоўваюць.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске