Сябры, ужо мінула паловы зімы! Не за гарамі цёплыя веснавыя дзянькі. А гэта значыць, што планаваць свой адпачынак варта ўжо зараз.
У бліжэйшую сераду госцем бясплатных курсаў "Мова нанова - Віцебск" стане АЛЯКСАНДР МІНІН, дырэктар міжнароднага турыстычнага бюро Bel Baltic Travel. Вопытны падарожнік распавядзе пра неверагодна прыгожыя мясціны нашай планеты, дзе раіць пабываць кожнаму, і адкажа на ўсе пытанні, якія вас цікавяць.
Прыходзьце самі ды запрашайце сяброў!