Менавіта ў гэты дзень адбудзецца прэзентацыя літаратурнага альманаха "Ратуша" Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Сябры Віцебскай філіі СБП — частыя і заўжды чаканыя госці нашых курсаў. На гэты раз мы, мовананоўцы, завітаем на імпрэзу, каб падтрымаць нашых таленавітых сяброў і пазнаёміцца з іх новымі творамі!