22 жніўня, у сераду, праводзім увесь дзень з нашымі гасцямі – бармэнамі з мінскага пабу Malt&Hops, што размешчаны ў самым сэрцы Зыбіцкай вуліцы. Гэтым разам да нас завітаюць майстры Раман Тункель і Яўген Місцюкевіч.
А 14.00 – размовы ў вольным фармаце і на алка- і іншыя тэмы.
У 19.00 – майстар-клас для бармэнаў і аматараў, дзе мы з першых рук даведаемся пра сакрэты ідэальных кактэйляў. Пасля – яшчэ і конкурс з падарункамі ад брэнда Tullamore Dew.
З 21.00 хлопы становяцца за стойку і ў фармаце guest-bartendering гатююць свае лепшыя кактэйлі для жыхароў Віцебска.
Не прапусці ўнікальную магчымасць паглядзець на прафесіяналаў, закаханых у сваю справу. Правядзі вечар разам з намі: Torvald і Malt&Hops запрашаюць у госці!
Больш інфармацыі: (033) 3 9999 20.