Выдадзім “Цытатнік беларускага мыслення” разам!

 

Кампанія “Цытуй сваё” распачала збор сродкаў для выдання зборніка цытатаў праз платформу “Талакошт”. Кампанія заклікае беларусаў уключыцца ў супольную “матэрыялізацыю” нашага культурнага і інтэлектуальнага скарбу.


Кампанія “Цытуй сваё” стартавала ў траўні 2015 года. Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў — Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, “Мова Нанова” — такім чынам звярнулі ўвагу беларусаў на тое, што мысленне – гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. Думка мае характар пераемнасці. Аднак апошнім часам мы сталі “нацыяй склеротыкаў”, быццам цалкам забыўшы тое, што было перад намі. Мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.

 

3


Кампанія “Цытуй сваё” заклікала беларусаў згадаць найлепшыя ўзоры беларускай думкі і прадставіць іх шырокай публіцы. Падчас кампаніі арганізатары атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Была створаная галерэя дызайнерскіх цішотак. Склаўся фан-клуб беларускай думкі. Наступны крок кампаніі — выданне “Цытатніка беларускага мыслення”.


Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд. А гэта значыць, што:

- “Цытатнік” стане зручным спадарожнікам па дарозе ў вандроўку ці на працу. З ім згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі можна будзе дзе заўгодна;

-  “Цытатнік” будзе цудоўным падарункам як для аматараў беларушчыны, так і для тых, хто з беларускай культурай яшчэ не знаёмы. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі;

-“Цытатнік” зойме годнае месца у любой бібліятэцы, бо адразу будзе і сховішчам думкі, і даведнікам з гісторыі культуры і ідэяў.

 

Важна, каб выданне цытатніка стала такой жа народнай справай, як і збор слушных думак і вобразаў.

 

Кампанія “Цытуй сваё” заклікае ўсіх, каму важна працягнуць ланцужок беларускай думкі і ўзбагаціць нашую культурную прастору, далучыцца да стварэння цытатніка справай і грашыма!

 

Збор сродкаў і прапановаў пра супрацоўніцтва ідзе на платформе "Талакошт".

 

Ведай думкі папярэднікаў! Пагаджайся альбо спрачайся з імі! Цытуй сваё! 

 


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

В Полоцком районе разоблачили мошенницу
В Полоцком районе разоблачили мошенницу, об этом сообщили в телеграм-к...
Спортсмен из Витебска установил новый рекорд Беларуси
Спортсмен из Витебска Иван Шамшурин установил новый рекорд Беларуси на...
Благотворительный проект Sportera запустил бесплатную секцию по баскетболу в Бегомле
В Бегомльской вспомогательной школе-интернате открыли спортивную групп...
Новый шедевр? Mark Formelle привез в Витебск коллекцию одежды со славянскими орнаментами
Mark Formelle выпустил коллекцию одежды по мотивам славянских орнамент...
Доктор Мясников рассказал, как правильно бросать курить
Популярный телеведущий Александр Мясников порассуждал о том, как можно...

Самое популярное

Седьмой Республиканский Gastrofest– страны мира пройдет в апреле в Витебске
С 18 апреля по 5 мая в Витебске пройдет Республиканский Gastrofest. Ст...
В Витебске медработница уничтожила более 4,5 тыс. вакцин против COVID-19. Дело передано в суд
Прокуратура Витебской области направила в суд Первомайского района Вит...
5 вопросов о соборовании
Во время Великого поста во многих православных храмах вы можете увидет...
В Витебске в пойме реки Витьба активизировались бобры
Бобры снова на Витьбе. В этом убедилась корреспондент «ВВ» во время ве...
Когда и где в Витебске планируются ярмарки в апреле - список
В областном центре 6 апреля стартовал сезон весенних ярмарок....

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске