Курсы "Мова Нанова-Віцебск"
Модныя, бясплатныя, слушныя курсы "Мова Нанова-Віцебск" для ўсіх жадаючых запрашаюць на наступныя заняткі 26 кастрычніка а 14 гадзіне ў культурна-гістарычным комплексе "Дзвіна" ("Задзвінне").
Будзем вучыцца лаяцца па-беларуску, а дапаможа нам у гэтым метадыст абласнога інстытута развіцця адукацыі і стваральнік музея адукацыі Тамара Марчык.
Напрыканцы чакае невялічкі акустычны канцэрт Ігара Палынскага (гурт "Сумарок", г. Полацк)