Конкурс идей

Конкурс идей
17.05.2018

Традыцыйны “Кірмаш праектаў” у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны ахвочы можа далучыцца да стварэння адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы на kirmash.vitsebsk@gmail.com 

У Віцебску “Кірмаш праектаў” — адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй — адбываецца ўжо 5-ы год запар. У 2014—2016 гг. дзякуючы ідэям, прэзентаваным на “Кірмашы праектаў”, праграма святкавання Дня горада і Дня моладзі была ўзбагачаная такімі падзеямі, як Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, Першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход”, вулічныя майстар-класы па танцах і інш.

І ў гэтым годзе адпачынак віцяблян мусіць быць не менш цікавым і адметным. Таму аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска сумесна з культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы гарадскіх святаў. Кожны ахвочы можа даслаць свае прапановы, ідэі і гатовыя праекты на kirmash.vitsebsk@gmail.com да 10.05 уключна.

Прэзентацыя і абмеркаванне дасланых прапановаў адбудзецца 17 мая. Найлепшыя прапановы будуць уключаныя ў праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні! Дадатковая інфармацыя ў каардынатара: 8-025-9133876.
“Кірмаш праектаў” — гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць у многіх гарадах Беларусі. Падчас “Кірмашу праектаў” можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў.

Для падачы сваёй ідэі трэба аформіць яе ў выглядзе прэзентацыі, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых падобных сервісах (да 10 слайдаў) па наступным плане:
– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
– назва, мэта і сутнасць праекта;
– чаму і каму гэты праект патрэбны;
– чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры і вы гатовыя падтрымаць яго развіццё і насамрэч атрымаць задавальненне ад агульнагарадскіх святаў, то гэта ваш шанец!

Чакаем вашыя ідэі да 10 мая ўключна на адрас kirmash.vitsebsk@gmail.com.

Консультация: +37525 9133876

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске