Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – цана свабоды

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – цана свабоды
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
с 19.12.2017 по 15.01.2018
Время: Вт.-Вс.:10.00 - 18.00;
1

У сувязі з 200-годдзем з дня смерці героя Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2017 Годам Касцюшкі. Выстава арганізавана сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча і Польскім Інстытутам у Мінску.

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – нацыянальны герой палякаў, беларусаў і літоўцаў, змагар за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі, ганаровы грамадзянін рэвалюцыйнай Францыі, адзін з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай  ва ўсім свеце. Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (у цяперашні час тэрыторыя Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь). Быў выпускніком Рыцарскай школы ў Варшаве і Версальскай вайсковай акадэміі пад Парыжам. У 1776 г., праз месяц пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці, Касцюшка прыехаў у Амерыку, дзе быў прызначаны інжынерам амерыканскай арміі. Прымаў удзел ва ўмацаванні Філадэльфіі. У знак прызнання заслуг Джордж Вашынгтон даручыў яму будаўніцтва крэпасці Вест-Пойнт. Па ўласнай просьбе быў пераведзены на Поўдзень, дзе яго ўменні дапамаглі амерыканцам перамагчы ў вайне за незалежнасць. Пастановай Кангрэса ў 1783 г. Касцюшка быў узведзены ў чын генерала брыгады амерыканскай арміі і атрымаў значную колькасць зямлі і фінансавых сродкаў, якія выдаткаваў на выкуп афраамерыканскіх нявольнікаў і іх адукацыю. 

У жніўні 1784 г. Касцюшка вярнуўся ў Рэч Паспалітую і актыўна ўключыўся ў нацыянальна-вызваленчую дзейнасць. Ён прымаў ўдзел у польска-расійскай вайне 1792 г., пасля якой адправіўся ў палітычную эміграцыю. Падчас эміграцыі падрыхтаваў канцэпцыю нацыянальнага паўстання. 24 сакавіка 1794 г. на кракаўскім рынку Касцюшка прынёс народу ўрачыстую прысягу і прыняў фармальнае кіраўніцтва паўстаннем як вярхоўны галоўнакамандуючы нацыянальнымі ўзброенымі сіламі. Касцюшка ўзначаліў паўстанне, якое працягвалася два гады. Паранены 10 кастрычніка 1794 г. у бітве пад Мацеёвіцамі, ён быў зняволены ў Пецярбургскай турме, а пазней выпушчаны пасля прынясення прысягі цару. У 1798 – 1815 гг. жыў у Францыі, дзе прымаў удзел у стварэнні Польскіх легіёнаў. 

Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 г. у Залатурне, Швейцарыя. Пахаваны ў мясцовым былым езуіцкім касцёле; праз год астанкі героя былі перавезены ў Кракаў у каралеўскі склеп кафедральнага сабора на Вавелі. Патранат над святкаваннем Года Касцюшкі ажыццяўляюць Сейм Рэспублікі Польшча і ЮНЕСКА.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске