Графіка Латвійскай акадэміі мастацтваў

Графіка Латвійскай акадэміі мастацтваў
Арт-центр Марка Шагала
с 16.11 по 10.12.2017

Латвійская акадэмія мастацтваў была заснавана ў 1919 годзе, а ў 1921 годзе ў акадэміі была створана кафедра графікі. На працягу амаль стагоддзя гэта кафедра з’яўлялася вядучай у развіцці нацыянальнай графічнай школы, спрыяла фарміраванню шэрагу пакаленняў яе славутых прадстаўнікоў – выдатных творцаў, ўнесла вялікі ўклад у развіццё новых накірункаў графікі. Менавіта дзякуючы дзейнасці кафедры графікі акадэміі мастацтваў латвійскай графіка вылучаецца ў агульнаеўрапейскай мастацкай прасторы сваёй нацыянальнай самабытнасцю і сучасным узроўнем вобразна-пластычнага мыслення.

Сёння на кафедры графікі падрыхтоўка вядзецца па двух накірунках – графічным мастацтве і мастацтве кнігі. Студэнты спецыялізацыі “графічнае мастацтва” ў першую чаргу сканцэнтраваны на вывучэнні графічных тэхнік і тэхналогій эстампа, сусветнай мастацкай практыкі і актуальных тэндэнцый развіцця графікі. Пэўная колькасць часу адведзена пытанням развіцця кніжнай графікі. Вывучэнне тэорыі суправаджаецца актыўнымі эксперыментамі з рознымі графічнымі матэрыяламі і тэхнікамі друку. Студэнты засвойваюць розныя асаблівасці высокага, глыбокага, плоскага і трафарэтнага друку, сярод якіх дрэварыт (ксілаграфія), лінарыт, афорт мецацінта, аквацінта, сухая іголка, калаграфія, літаграфія, шаўкаграфія і інш.

Студэнты, якія спецыялізуюцца на мастацтве кнігі, таксама знаёмяцца і працуюць з рознымі відамі эстампа. Але не менш увагі надаецца  матэрыялам, якія звязаны з тыпаграфікай, дызайнам кнігі і ілюстрацыяй. Студэнты вывучаюць і аналізуюць тэорыю і практыку разнастайных відаў друкаваных матэрыялаў – кніг, каталогаў, штодзённай прэсы, рэкламы, CD, відэа і г.д. І тут развіццё творчасці студэнтаў мае першаснае значэнне. Кафедра гарантуе, што навучальны працэс уключае ў сябе мноства праектаў супрацоўніцтва з выдавецтвамі, друкарнямі і іншымі арганізацыямі.

Кіраўнік кафедры графікі – прафесар Гунтарс Сіеціньш. Сярод выкладчыкаў кафедры вядомыя педагогі: прафесары Айварс Спруджзс, Валдзіс Вілерушс, Крыстап Гелзіс, Юрыс Петрашкевічс, Анатолій Шандураў, Віта Ленэртэ; выкладчыкі Рута Брыедэ, Пауліс Ліепа, Ласма Пуятэ-Стурэ, Сабінэ Векманэ, асістэнт Ганна Звайгзнэ.

На дадзенай выставе прадстаўлена каля 40 графічных твораў 15 студэнтаў і 9 выкладчыкаў кафедры графікі. Гэтыя кампазіцыі выкананы ў розных тэхніках друку, сярод якіх дрэварыт, сухая іголка, глыбокі друк, літаграфія, мецацінта, акватынта, шаўкаграфія.

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске