"Сябры і сябровачкі! Добрая навіна! Віцебск ізноў збіраецца жаніць Цярэшку! Шчыра запрашаем вас, каб патанчыць пад дуду, паспяваць і актыўна паўдзельнічаць у арыгінальнай беларускай абрадавай гульні.
Форма адзення - любая, але вітаюцца традыцыйныя строі, элементы і стылізацыі строяў, або проста дзяўчыны ў спадніцах, а хлопцы ў нагавіцах (ды і гэта не абавязкова).
Уваход СТРОГА ПА ЗАПІСЕ: https://vk.com/topic-137176122_35200246
Тэлефон для даведак +375 33 679 16 32 (Стася)"