ЯНІС СТРУПУЛІС. 100 МЕДАЛЁЎ

ЯНІС СТРУПУЛІС. 100 МЕДАЛЁЎ
Музей истории частного коллекционирования
с 05.11.2018 по 13.12.2018
Цена: 1,50 руб. взрослые; 0,80 руб. школьники, студенты

г. Витебск, пр. Фрунзе, д. 13

Яніс Струпуліс (Jānis Strupulis, monogram JS) - сусветна вядомы латышскі скульптар, медальер і графічны дызайнер. Дыяпазон яго творчасці даволі шырокі: ад медалёў, прысвечаных гарадам Латвіі, сусветна вядомым дзеячам навукі, культуры, мастацтва, знакавым падзеям, да дзяржаўнага герба Латвіі і дызайна сучасных грошай. У 1970-я гады ім была створана выдатная беларуская серыя, у якую ўвайшлі медалі, прысвечаныя Ф.Скарыне, С.Полацкаму, С.Буднаму, В.Цяпінскаму, М.Сматрыцкаму і інш. Некалькі з іх у мінулым годзе Я.Струпуліс перадаў у дар Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.

На выставе прадстаўлена каля 100 твораў 1976 - 2016 гг. Безумоўна, на працягу гэтага часу змяняліся творчыя прыярытэты майстра, але, здаецца, нязменным заставалася майстэрства і вытанчаная, лаканічная манера пластычнай мадэліроўкі. Разважаючы пра аўтарскую манеру Яніса Струпуліса ў медальерным мастацтве, напэўна, можна казаць і пра своеасаблівую “аўтарскую рэжысуру” кампазіцыі, і падкрэслены інтэлектуалізм вобразаў. 

Яніс Струпуліс нарадзіўся 28 студзеня, 1949 года ў латышскім мястэчку Вецпіебалга (Vecpiebalga). У 1964 годзе скончыў пачатковую школу (Peterskola) у Яўнпіебалгскім краі, а ў 1966 – сярэднюю школу ў Валцы (Valka).

1973 – завяршыў навучанне на скульптурным аддзяленні Латвійскай акадэміі мастацтва.
1975 – 1980 – працаваў сцэнічным дызайнерам на Латвійскім тэлебачанні.
1980 – 1985 – мастак па афармленню інтэр’ераў у Рыжскіх майстэрнях дэкаратыўнага мастацтва.
З 1985 – мастак-фрылансер.
З 1971 года прымае ўдзел у выставах, правёў больш  за 30 персанальных выстаў у розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі (2014, Музей Янкі Купалы, Мінск).
З 1975 года стварыў больш за 770 медалёў. Сярод іх медаль імя вядомай латышскай пісьменніцы і мастачкі Маргарыты Старасце, якая ўручаецца “Фондам Карліса”. Я.Струпулісам распрацавана пластычная мадэль (эталон) Дзяржаўнага герба Латвіі (1990). Разам з Гунарсам Лусісам (Gunārs Lūsis) з’яўляецца аўтарам дызайну адноўленых у 1992 годзе манет Латвіі – латаў. Пасля пераходу Латвіі ў 2014 годзе на “евра” Я.Струпуліс з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў дызайну латвійскіх варыянтаў “еўра” манет. Сааўтар дызайну шэрагу калекцыённых (юбілейных, памятных) манет (“Рыга - Еўрапейская культурная сталіца 2014”, “Мая Латвія”, “Гербавая манета”), якія выпускаў Банк Латвіі, а таксама манет, распрацаваных да 100 - годдзя Латвійскай Рэспублікі і прысвечаных яе гістарычным абласцям (Відзэмэ (2016), Курзэмэ (2017), Латгале (2017), Земгале (2018).

Аўтар памятных мемарыяльных дошак шэрагу вядомых асоб, такіх як Эрнст фон Бергман (2011), Іаган Крыстаф Броцэ (1996), Эрнэст Брасціньш (2007), Хэрбертс Тымерс (2006), Крыстаф Хаберланд (1994) і Аляксандрс Тыпайніс (2006), Рыхард Вагнер (2013), Аскар Строк (2013), У. Высоцкі (2013) і інш.

Сярод узнагарод: Гран-пры на Трыенале медальернага мастацтва краін Балтыі (1995), прэміі на Трыенале медальернага мастацтва ў 1986 і 1989 гадах, залатыя медалі на Х (1992) і  XII (1996) Біенале Дантэ, прыз Паула Страдыня (Pauls Stradins Prize) ад імя Музея гісторыі медыцыны і Акадэміі навук Латвіі (1997), прыз Таварыства Дантэ Аліг’еры ў Латвіі (2010), прэмія Я.Райніса Акадэміі навук Латвіі (2013).

У 2009 годзе ўганараваны вышэйшай узнагароды Латвіі – Ордэна Трох зорак.

Сябра Саюза мастакоў (1978) і Саюза дызайнераў Латвіі (1994), Прэзідэнт Клуба медальернага мастацтва Латвіі (з 1989), член FIDEM (Fédération Internationale de la Médaille d''''Art – міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва) і дэлегат у ёй ад Латвіі, (1993), Ганаровы член Латвійскай акадэміі навук (1994), член Таварыства медальернага мастацтва Германіі (1998).

Творы мастака знаходзяцца ў 60 музеях 18 краін свету.

Куратар выставы – Міхась Цыбульскі –  кандыдат мастацтвазнаўства.

Другие выставки
Коллекция произведений Ю.М. Пена.
с 01.01 по 01.01
Коллекция произведений Ю.М. Пена.
Витебск: портрет на фоне времени
с 01.01 по 01.01
Витебск: портрет на фоне времени
Белорусское (местное) искусство XVIII - сер.XIX вв.
с 01.01 по 01.01
Белорусское (местное) искусство XVIII - сер.XIX вв.
Постоянная экспозиция в Здравнево
с 01.01 по 01.01
Постоянная экспозиция в Здравнево
Развлекательно-игровая выставка Маша и Медведь
с 01.09 по 20.01
Развлекательно-игровая выставка Маша и Медведь
ЯНІС СТРУПУЛІС. 100 МЕДАЛЁЎ
с 05.11 по 13.12
ЯНІС СТРУПУЛІС. 100 МЕДАЛЁЎ
«Душа с душою говорит»
с 08.11 по 09.12
«Душа с душою говорит»
Краски осени
с 09.11 по 07.12
Краски осени
Вековая коллекция
с 15.11 по 17.02
Вековая коллекция
Выставка творческих работ учащихся
с 15.11 по 03.12
Выставка творческих работ учащихся
Витебские продукты – магазины нашего города!
Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске
За месяц:432 182 посещений, 1 060 435 просмотров страниц.
По независимым данным Яндекс.Метрики.